Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Студзеньскае

Зіма зноў сыпле мяккі снег,
А бель – аж вочы адбірае,
І нечы ранні санны бег
Завея следам замятае.

На дрэвах – вэлюмны апад.
Стаіла ўсё вакол дыханне.
Гляджу на задрамаўшы сад,
На заварожанае ранне.

Успомню свой дзіцячы свет –
І сэрца ледзь не замірае.
Здаецца, снег нязбыўны след
Майго маленства замятае.


Верш Студзеньскае - Мікола Ляшчун