Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліпень, ліпень

Ліпень, ліпень…
Незабыўны ліпень!
Мне развітанне сэрца апякло.
Твой позірк – як балючы кіпень,
Спаткання закаханага крыло.

Разлукі смутак салаўіным раннем,
Нібыта сон растаў у небыцці,
Апошні пацалунак на світанні…
Пунсовым вуснам болей не цвісці.

Не вернеш болей тых хвілін чаканых.
Упала шчасце знічкай у траву.
Я перад лёсам на калені стану,
Ссівелую схіліўшы галаву.

Ліпень, ліпень…
Векапомны ліпень!
Сцінае сэрца неадступны боль.
Твой позірк быў, нібы балючы кіпень.
Але ўспаміны светлыя з табой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ліпень, ліпень - Мікола Ляшчун