Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАБіНА ЛЕТА

Адгалоскам у бары
песні спетай,
рэхам летняе пары
дзіва гэта.

Як салодкі летні
сон на імгненне
спелых траў, палёў, лясоў…
Час натхнення!

Сонца, золатам залі
наваколле!
Сэрца, ветрык, весялі,
вока – колер!

Не кружыце, жураўлі,
сумным клінам!
Мы з табою ў лес пайшлі
па каліну.

Заблудзіліся ў гаі,
вуснах, веях…
У адзіным на дваіх
вабным свеце.


Верш БАБіНА ЛЕТА - Мікола Кандратаў