Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пагас агонь

Што зрабіць, калі я невясёлы:
Несуладна нейк на душы.
Нібы хтосьці агеньчык кволы
не памоцніў, а затушыў.

І адзін я на восеньскай стыні
замярзаю – пагас агонь…
Не! Вугольчыкі йшчэ не астылі,
аднавіць, можа, ўдасца яго.

Намаганне за намаганнем…
Распаліць бы нанова мне,
аднавіць бы дзівоснае ззянне,
хай насуперак восені мкне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пагас агонь - Мікола Аляхновіч