Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Родны двор

Родны двор апусьцеў, абязьлюдзеў,
Не чуваць тут ужо тых галасоў,
Што ўзгадваюць радасьць ці роспач,
Усіx маіx пасталелых сяброў..

Моўчкі ветрык тут зараз гуляе,
Уладарыць ды сее смугу.
Толькі сэрцу тых дзён не хапае,
Але час я вярнуць не магу.

Крочу зараз начною парою,
Побач мрояцца гэтыя дні,
Што ж, на жаль, яны не са мною..
Затухаюць дзяцінства агні..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Родны двор - Мікіта Прыходзька