Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дамашаны…Дамашаны

Дамашаны, Дамашаны…
Нам лесам так наканавана –
Вы наша боль, жальба і смутак.
У тых незнаемых Дамашанах
Наш брат старэйшы пахаваны…
З дзяцінства помню – усе чытау,
Бывала й вершы ен складау.
Хоць я была тады малая,
Ды вершы тыя памятаю.
А як прыгожа малявау,
Бо й гэты талент божа дау.
Для брата Вовы нянькай быу,
Ен шчыра меньшага любіу.
З сабой у адрынку яго брау,
Калі там штосці майстравау,
А каб малы не замінау –
У стружкі пад варштат саджау,
Цвікі і малаток давау –
Так да сталяркі й прывучау.
Сястра за гэтым назірала
і потым бацьку дакладала.
А бацька наш быу памяркоуны,
Характар добры, мяккі, роуны.
Ен торхі Леню дакарау,
Дык той да галавы не брау.
А як дзяцінства праміyнула –
Яго у горад пацягнула.
Ен Мінск у 60-х будавау:
Рабіу сталярку, цэглу клау,
Бо майстрам быу, амаль, ад бога,
Якіх на свеце не так много,
Бо меу ен рукі залатыя,
Уменне меу, запал і спрыт.
і быу пры гэтым эрудыт.
У Мінску Леня наш прыжыуся,
Сустрэу каханне, ажаніуся,
Дачок цудоуных прычакау.
і будавау, усе будавау…
Пазнау уменне яго рук
і далекі острау ітурут,
Дзе ен таксама майстам быу,
Мо й там здароу*е палажыу…
А дзеці сталі падрастаць –
Надумау дачу будаваць.
Ен душу у яе улажыу,
Гадамі гэтай дачай жыу.
Дауно будыніна гатова –
Пабудавана адмыслова.
Квятнік і агарод і сад –
Зауседы працы было шмат.
Жанчын сваіх ен шанавау
і агарод не давярау.
А як унукі падрасталі,
То там на дачы й прападалі.
Што сам умеу – таму й вучыу.
Не толькі дзедам – бацькам быу.
Хацеу каб на яго зямлі
Унукі выраслі людзьмі.
Мяркую я, што так і будзе,
Ніхто з іх дзеда не забудзе,
Ніхто яго не падвядзе –
Ніяк, ніколі і нідзе!
А сам ен там, у Дамашанах
Ля храма год як пахаваны…
Бо й там яго як майстра зналі,
Цанілі, шчыра паважалі.
Бо й там ен добры след пакінуу
і след яго там не загіне.
Сціскае сэрца, свет не мілы –
Мы едзем к брату… на магілу….

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дамашаны…Дамашаны - Марыя Канапацкая