Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свавольнай была маладая суседка

Свавольнай была маладая суседка:
То чуб асмяе, то характар мой зганіць,
То інапку закіне ў крапіўнік ці ў кветкі,
То кіне антонаўкай неспадзявана.

Паскардзіцца думаў – засунула браму,
Не раз памірыцца хацеў з ёю шчыра.
Збіраўся пабіць, ды так крыкнула “мама”
Што ледзь пацалункамі я ўціхамірыў.


Верш Свавольнай была маладая суседка - Максiм Танк