Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Талісманы вернасці

Талісманы вернасці…
*****************************************
Той дызель, Асіповічы – Градзянка –
Юнацтва майго й сталасці маршрут.
І восені, і вёснаў калыханка,
І радасці, і мараў, і пакут.

Бяру білет, саджуся ля акенца
Ды прагна пазіраю праз яго.
Выскоквае ад хвалявання сэрца,
Трапеча немаведама чаго…

Прыпынкі ўсе да воднага знаёмы:
Вось Верайцы, і Лапічы, і Цэль.
Уборак, Пагарэлае…- я дома!
Прабачце, не сказала аб рацэ.

Аб Свіслачы, што зарастае зараз –
Балюча на такое пазіраць…
І толькі лебедзі прыгожай белай парай,
Як талісманы вернасці сядзяць…
25, 27.01 – 2015 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Талісманы вернасці - Лёля Багдановіч