Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Млечны след

Млечны след…
*********************************
У шматгалосым садзе мая,
Дзе ноч губляе млечны след,
Сваё каханне напаткаю
Пад зорным купалам планет.

Яно загоіць мае раны,
Падорыць сонечныя сны
І з позіркам замілаваным
Агорне сполахам вясны.

Ды панясе мяне па свету
На крылах велічных буслоў
Насустрач сонейку і лету,
І зарападу добрых слоў!


Верш Млечны след - Лёля Багдановіч