Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДАРАДЦА ВЯСНЫ

Вясна — як сам, як свае гады.
Пасля зімы душа ледзь-ледзь не плача,
бо на радзіме зноў цвітуць сады,
сады маёй сталіцы — вёскі Радчыцк.
Дзе звыклыя, як пясок дарог,
гучанне мовы старажытнай песняй,
палёў прасторы і лугоў разлог,
і неба, у каторым птушкам цесна.

Вясна — як праўда, у кожнага свая
(няма для ўсіх універсальнай праўды).
Калі сам-насам з ёй — яна мая
на той зямлі, дзе мне як сыну рады.
Дзе ўспорхваюць на сцежках жаўрукі,
дзе коціцца са стрэх бусліны клёкат,
дзе філасофствуюць да ночы мужыкі
пра блізкі свет і свой надзённы клопат.

Вясна — як выбар, раз і назаўжды,
як доўга жыць і смерці не баяцца.
Сівабародыя
дзяды,
з вас я адзіны ёй дарадца.
Жыві, вясна палеская! Жыві,
квітнеючы ў маёй душы усцешна…
…Галавакружэнне ад любві
да той зямлі, дзе ў небе птушкам цесна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ДАРАДЦА ВЯСНЫ - Лявон Неўдах