Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не клянчу

Я не клянчу з вас волю,
Шаноўны.
Я ўсё маю ці проста хапае,
А яшчэ мяне хлопец кахае.

Не трымалі? О, як вы не гналі!
Вам ільсціць, вы не рады. Мне брыдка.
Я яшчэ вас крыху пашкадую.
Вам усё ўсё адно? Дзякуй Богу!
Прэч адгэтуль знайдзіце дарогу.

Мне здавалася – быццам, вы здольны,
На вялікае. Што вы пустое!..
Я з-за вас чалавек катаваны,
Чалавек… ну хай так. Забытое.
Мне даруйце таксама – калісьці.
Вось і вынайшлі мы, як нам выйсці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не клянчу - Лілі Заічы