Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чалавеку не добра ў жыцці аднаму

Чалавеку не добра ў жыцці аднаму,
Сэрца, кветка нібы не раскрытая,
Нехапае ні сілы, ні шчасця яму,
Сэрца-кветка дабром не палітая.

Добрай глебы-кахання не мае яно,
Словам ласкі, як сокам не поўніцца,
Ды жыве нераскрытаю кветкай, адно
І чакае і верыць і моліцца.


Верш Чалавеку не добра ў жыцці аднаму - Лілея Касцян