Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Палітыка

У шумным гурце мужыкі
Гавораць пра палітыку,
Хоць і яна ім не з рукі,
Як той агонь на прыпеку.

Самоса тут і Пехлеві –
Каран каранаваны.
Ці мала выцекла крыві
Пад грукат барабанны?

А потым стануць разважаць
Яны пра век нейтронны
I доўга будуць размяжаць
Зялёны колер з чорным.

Пакуль не скажа дзед які
З развагай аналітыка:
“Хлеб трэба сеяць, мужыкі,
Без хлеба – дрэнь палітыка”.


Верш Палітыка - Леанiд Галубовiч