Верш Як я, родныя, вас ні люблю
Як я, родныя, вас ні люблю,
у часіну, што мне невядома,
я аднойчы пакіну зямлю
і нарэшце вярнуся дадому.
Уздымуся на крылах любві,
развітаюся з любай Радзімай,
блаславіўшы: “У шчасці жыві!
Ты была мне уцехай адзінай.”
Ты дарыла мне радасць быцця,
наталяла вадою крынічнай.
У лясах тваіх, быццам дзіця,
я прапітваўся пахам сунічным.
На лугах тваіх лашчыў траву
і збіраў для каханай рамонкі.
І крычаў, як шалёны: “Жыву!”
славаслоўцы жыцця – жаваронку.
Улюблёны і ў сонца, і ў дождж,
я быў шчасны – прыгожы і дужы –
і любіў пахадзіць басанож –
як маленькі гарэза – па лужах.
А калі ўжо згасала цяпло
летніх ночак парой прадасенняй
для мяне асалодай было
аб нябёсным памарыць на сене.
Падзівіцца на зорны салют,
назбіраць успамінаў – на памяць.
абрытаць коскі ветрыка ў жмут
і абняць далягляды рукамі…
Я аднойчы пакіну зямлю
і нарэшце вярнуся дадому.
Але сёння жыццё так люблю,
што не дам яго скрасці нікому.
17.06.2014
Ещё вершы:
- Я люблю Люблю я водар злотай нівы, Пахі лесу, цёмных вод. Як народ працалюбівы На святы водзіць карагод. Люблю я снег, люблю […]...
- Я вярнуся к табе на світанні Я вярнуся к табе на світанні, Ты мяне зразумееш наурад. Я з пакутай сустрэну маўчанне, Ці ты рад, ці зусім […]...
- Люблю я Люблю гамонку косаў летам, Люблю зімой марозны маляванец, Вясною – розбрызг разнастайных кветак, А восенню найперш – абшар-барвянец… Люблю лагоду, […]...
- Я не люблю Я не люблю, калі гавораць за вочы. Я не люблю, калі кідаюць малых. Я не люблю, калі кахаюць за грошы. […]...
- Я люблю цябе Я люблю цябе, Я люблю цябе, Я люблю цябе, цішыня. Толькі вочы скрозь, Толькі рукі скрозь, Толькі вусны твае, Што […]...
- Люблю Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла. Люблю народ наш […]...
- Жыццё люблю ва ўсіх праявах Жыццё люблю ва ўсіх праявах. Але найболей, з года ў год, Цікавы мне прыроды з’явы: Люблю закат я і усход, […]...
- Люблю, заўсёды сню і мару Люблю, заўсёды сню і мару, Шаную цвет вясны тваей. Увесь да родных рысаў твару Штодзень прыростаю мацней. Штодзень кладу на […]...
- Я да радні прыеду летам * * * Я да радні прыеду летам І спаць на сене папрашу. Адныя думкі ўжо аб гэтым Мне лечаць […]...
- Я люблю, калі ў доме ціха Я люблю, калі ў доме ціха, Калі свет нідзе не гарыць, І не чутна ніводнага ўздыха, І ўвесь горад даўно […]...
- Я не люблю няпраўду Я не люблю няпраўду – не няправых Яны ў яе руках як інструмент Ім дадзеная быццам для забавы Сваім мячом […]...
- Люблю я навальніцу ранкам шэрым Люблю я навальніцу ранкам шэрым, зь вятрыскам, мякка дзьмуючым у твар, зь бялюткім небам, бы аркуш паперы, што думкі схоўвае […]...
- Люблю твае, Нарач, затокi i тонi Люблю твае, Нарач, затокi i тонi, як вецер густыя туманы развесiць, цi пена срабрыста на хвалях зазвонiць, цалуючы зоры, калышучы […]...
- Я люблю гэта поле сырое Я люблю гэта поле сырое, Я люблю гэты луг і бор. Я люблю шнары з сэрца, былое, І той месяц, […]...
- Я вярнуся здалечы Я вярнуся здалечы Да раднога парога, Дзе запалена ў печы І памыта падлога. Дзе без справы не крыўдзяць І заўсёды […]...
- Я люблю чырвоны колер цэглы Я люблю чырвоны колер цэглы, Даўнія цагляныя муры. Я люблю старых заводаў цэхі У святле рабінавай зары. То жыцця найпрыгажэйшы […]...
- Марозным ранкам я люблю Марозным ранкам я люблю Кармiць сiнiц (што i раблю). Рубiны яркае рабiны Яны дзяўбуць, нiбы данiну – Данiну памяцi, цяпла, […]...
- Люблю вясну я, ды чаму Люблю вясну я, ды чаму Душой да восені гарнуся? Ці дрэву вечнасці свайму Лістком апалым я здаюся? Ці ў подыху […]...
- Люблю палескія прасторы Люблю палескія прасторы І Ясельды павольны бег, Зірнуць з вышынь на лесу мора, Адчуць: я тут – свой чалавек. Асфальта […]...
- Я не люблю ні белых, ні чырвоных Я не люблю ні белых, ні чырвоных – Рабства і насілля не люблю. Не люблю, калі ў лугах зялёных Росы […]...
- БАЛАДА СНЯЖЫНКІ Святло сняжынкі з неба ўпала На поплаў – грэшную зямлю… Пакуль слязой сняжынка стала, Паспела вымавіць “Люблю”. “Люблю, люблю…” – […]...
- БАЛАДА СНЯЖЫНКi Святло сняжынкi з неба ўпала На поплаў – грэшную зямлю… Пакуль слязой сняжынка стала, Паспела вымавiць “Люблю”. “Люблю, люблю…” – […]...
- Як люблю я святочныя хусткі Як люблю я святочныя хусткі Што на сонцы агнямі гараць Я не веру усім гэтым чуткам Што не будуць іх […]...
- Люблю Ашмяны Мой горад – Ашмяны, я тут нарадзіўся, І кожны куток твой люблю я да слёз. Табой я, мой горад, заўжды […]...
- Туга аб каханай Дзе нябёсы сіні і высокі, Дзе ніколі людзі не былі – Там жыве адзіная далёка. Церам там блакітны за аблокі, […]...
- ПРЫВАРАЖУ А я імя сабе яшчэ зраблю: Не заўтра ж паміраць, як ты, сабралася. А ўсё таму, што я жыццё люблю, […]...
- Люблю прайсціся пад дажджом Люблю прайсціся пад дажджом, Асенняй лужай стаць на час… У сэрцы шчырым зберажом, Што так шануе нас. У дождж з […]...
- Люблю глядзець Люблю глядзець, як завіруха штурмуе шкло майго вакна, ёй хочацца паразіць скруху, якую не змагчы ўжо нам; эфір ад холаду […]...
- Я люблю Беларусь Рецензия на стихотворение “Молюсь!” (Лариса Гапеева) Я ЛЮБЛЮ Беларусь сваю родную- Прыгажуню, як сонца, лагодную, Землякоў дарагіх, з душой чыстаю, […]...
- Родныя струны Сваю спявае вецер песню ў полi, Шумяць iначай ад вятроў лясы, Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi Адметнасцi чароўнай i […]...
- Люблю я восеньскія знакі Люблю я восеньскія знакі, Калі барвовыя сады. I луг, Ягоны покрыў мяккі, He прыхапілі халады. Калі спружыняць пад нагамі Ля […]...
- АЙЧЫНА Мая Айчына – стог саломы i куст шыпшыны ля шашы, Дарога сталая дадому i – вершы, вершы для душы!.. Мая […]...
- Я люблю сваю айчыну Я люблю сваю айчыну, Хоць і рэдка там бываю. І як каханую жанчыну Яе ў вершах апяваю. Ёсць у ёй […]...
- Родныя мясціны Тут некалі цякла рака, Па берагах алешнік рос, І невялічкія луга, Акутваў лютаўскі мароз. Гулялі хлопцы тут у хакей, І […]...
- Я гэта люблю падарожжа Я гэта люблю падарожжа, З якім і зраўняцца не можа Вандроўка ў любыя Таўрыды – У казачныя краявіды. А гэта […]...
- З табою застануся Ужо шаснаццаць год Жыву на Беларусі. Шмат тут фарбаў і даброт, І я ёй ганаруся! Люблю прастор тваіх лугоў, Журчанне […]...
- Ты насупраць Я насупраць цябе – Ты смяешся – вочы ў вочы Мы глядзім, нібы ў сне… Насцігае подых ночы… Ты насупраць […]...
- БАЛАДА МІКОЛЫ КАСПЯРОВІЧА (9.05.1900-26.12.1937) … Зноў на шэрай вуліцы зіма Белая, нібы самлелая. І ў табе твайго жыцця няма, І душа сняжынкай белаю […]...
- Люблю, не знаючы пуціны Люблю, не знаючы пуціны, Ісці праз лес балота, гаць, Мінаць квяцістыя нізіны, Пад грушай ў полі спачываць; Спаткаць між жыта […]...
- За акном шалее завіруха За акном шалее завіруха — Там няма для танцу перашкод. І яе верлібравыя рухі Прымушаюць сесці ў маралёт. І нясуцца […]...