Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цвітуць каштаны восенню

Успыхнулі зноў каштаны,
восень здзівіўшы цветам.
Буйна цвітуць каштаны,
нібы хаўтуры лету.

Свечкі дажджом халодным
восень няшчадна тушыць,
ветрам пяшчотных кветак
крохкае шчасце рушыць.

Толькі так ярка на шэрым,
і па-дзіцячы смела
з восені злым намерам
яны не змірыліся!
Бела…

Хаўтуры (бел) – поминки


Верш Цвітуць каштаны восенню - Ларыса Віннікава