Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Там толькi

Там толькi хочацца, хочацца жыць,
дзе родныя, сумныя далi,
дзе поле узорнай раўнiнай ляжыць,
калышацца жытняю хваляй.

Дзе Нёман дастойны шырока плыве,
дзе пушчы шумяць аб мiнулым,
а ў замках, курганах лягенда жыве
i песьня дзядоў не заснула.

Дзе нашы дзяўчаты – юргiнi ў саду,
расьцьвiўшыя кветкi у маi,
i зь песьнямi лён залацiсты прадуць,
узорамi бель патыкаюць.

Дзе цягнуцца вежы сьвятыняў ў гару,
крыжамi ўпiраюцца ў неба,
а моцныя рукi папары аруць,
каб нiвы пакрылiся хлебам.


Верш Там толькi - Ларыса Геніюш