Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Няхай палунаюць сьняжынкі вольныя

Лашчыць сваёю музыкай цішыня,
Пяшчотна вецер трымціць увечары.
Дзесьці так гучна пяе вясна,
Вабіць кволым ды крохкім плечыкам.

Ціха-ціхенька ўцякае зіма.
Ты пачакай яшчэ, даражэнькая,
Ня аддавай пакуль п’едэстал.
Няхай палунаюць сьняжынкі маленькія.

Лашчыць сваёю музыкай цішыня,
Сумна глядзець праз акно самотнае.
Людзі ж бягуць усе дзень да дня.
Толькі ты застаешься вольнаю.

Вабіш беласцю коўдры зямной сваёй.
Вабіш вокам сваім ты цнатлівым.
Пачакай жа сыходзіць на супакой,
Я цябе не разгледзела ўважліва.

Цягне жыццё ланцужок адпаведнасці
Праз кіламетры лёсаў цяжкіх ды хвацкіх.
А хтосьці бяжыць па сучаснай лесьвіцы,
У дзяцінстве не нагуляўшыся ў цацкі.

Лашчыць сваёю музыкай цішыня,
Сумна глядзець праз акно самотнае.
Ня аддавай пакуль п’едэстал.
Няхай палунаюць сьняжынкі вольныя.

27.12.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Няхай палунаюць сьняжынкі вольныя - Ксенія Агінская