Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Спіць вакол усё, спіць вакол зямля

Спіць вакол усё, спіць вакол зямля,
Спіць пад снегам лес, вёска спіць мая.
Толькі я не сплю, а яшчэ не спіць
Месяц залаты. Месяц зіхаціць.

Месяц бы ліхтар, над жыццём вісіць,
Чуе ён усё, здольны ён сачыць.
Сочыць за людзьмі, бледны ён з-за слёз.
Гэтай ноччу зноў месяц уваскрос.

Гэтай ноччу зноў бачыў я ў акне:
Месяц над зямлёй усміхнуўся мне.
Дзякую табе, месяц залаты,
Зараз чуць мяне можаш толькі ты…

Раскажу табе пра свае шляхі,
Вершы раскажу, уздыму сцягі!
Ты ж распавядзеш пра сябе без слоў,
Пра свае шляхі, вопыт і любоў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Спіць вакол усё, спіць вакол зямля - Кірыл Азімка