Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я хачу проста знікнуць

Я хачу проста знікнуць
Так як знікае дзень у шале запаленых зор
Так як знікае мрок у досвітках сумленнага заўтра
Так як знікае ўсмешка калі сонца перастае песціць вусны
Так як знікае восеньскі плач імглістымі ранкамі
Так як знікае шанц у стоме безнадзейных хвілін
Так як знікае каханне ў патухлых позірках
Так як знікае жыццё ў апошнім подыху апалай лістоты

Растварыцца


Верш Я хачу проста знікнуць - Катажына Ляўдацкая