Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З усім наўкол душою зліцца

З усім наўкол душою зліцца,
Высока кронай зелянець,
I раптам – грымнуцца, зваліцца,
Каб непрыкметна спарахнець.

I гэта ёсць жыццё, якому
Ні заказаць, ні загадаць?
Так, гэта ўсё. Але нікому
Яго не згодны мы аддаць.

Жывём, пакутуем, як быццам
У пекле выпала згараць…
Але каб зноў хоць раз радзіцца –
Сто раз гатоў я паміраць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш З усім наўкол душою зліцца - Кастусь Кірыенка