Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дыялёг

– Вам не стае карэньня,
Каб за зямлю чапляцца?
Ці не стае ўменьня
Своечасова спыняцца?
Быццам танней за гонар
Чорт прадае сумленьне? –

Жахаў пякельных донар
Кіне ў агонь паленьне.

– Як? Што ты зноў заладзіў?
Хопіць тваіх падколак!
– Помніш, ты вечна лазіў
Вожыкам без іголак…

– Я ж не хацеў абразаў,
Лаянкі, сход лавінаў!
– Ты ўсё хацеў адразу,
Робячы напалавіну!

– Вам не хапае страху,
Каб прамаўчаць бязьвінна?
– Дружа, ідзі ты н..й!
Ты і твая палавіна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дыялёг - Канстанцін Путронак