Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За імгненне да вечнаасці

Чырванець
не ад сораму
словамі ўсяго не перадаць

Стомлены
у пашчу горада
валюся
без гуку

Там
на дне неабсяжнага страўніка
засынаю

А горад усё снедае
людзьмі

Пад невычэрпным дажджом
застыў у марах свет

Бясконцая прага жыцця
за імгненне да вечнасці


Верш За імгненне да вечнаасці - Канстанцін Крышталь