Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я сустрэчы з табою чакала

Я сустрэчы з табою чакала,
Ночкай цёмнаю часта не спала.
Мары-мроi ляцелi гурбою,
I ў думках была я з табою.
Але жаль мне душу ўскалыхнуў,
Сэрца горыччу агарнуў –
I цябе ужо болей не ўбачу,
А як верыла я ва удачу.
Што настане калiсьцi той час,
Як ноч зоркi запалiць для нас,
Як салоўка нам будзе спяваць,
Месяц срэбраны – шлях асвячаць.
Мае мары былi дзiўным сном,
Што праходзiць, як ноч за акном,
А за ночкай заўсёды свiтанне.
Гэта сны аб няшчасным каханнi.
Што ж, няхай яно ў сэрцы жыве,
Быццам кветка, расце ў траве,
Быццам птушка, што хоча ўзляцець
Да нябёс i там песню запець.
Праляцяць белай стужкай гады,
Зацвiтуць зноў вясною сады.
I сустрэнемся, можа, з табою
Той вясноваю дзiўнай парою.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я сустрэчы з табою чакала - Кацярына Самусенка