Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я прыйду да цябе, ты паклiч

Я прыйду да цябе, ты паклiч,
Не збаюся я цёмнае ночы,
Зазiрнуць каб у ясныя вочы.
Я прыйду да цябе, ты паклiч.
Я прыйду да цябе, ты чакай.
Калi стане на сэрцы горка –
Узыйду ў цёмным небе зоркай.
Я прыйду да цябе, ты чакай.
Я прыйду да цябе, ты не спi,
Калi ранкам убачыш праменьчык.
Нiбы цёплы, пяшчотны агеньчык,
Я прыйду да цябе, ты не спi.
Я прыйду да цябе, толькi вер,
Што жыве ў маiм сэрцы каханне,
Што чакаю з табою спаткання.
Я прыйду да цябе, толькi вер.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я прыйду да цябе, ты паклiч - Кацярына Самусенка