Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не знае світання, не знае змяркання

Не знае світання, не знае змяркання
Гарача-кіпучая страсць.
І зноўку сустрэча, і зноўку расстанне,
Каханне – для сэрца напасць.
І як яно, беднае, сэрца трывае,
Трымціць і, здаецца, сарвецца ўраз.
І полымя слоў нам душу сагравае:
Дрыготкіх тры словы кахання ў адказ.
Мы песцілі іх і ў сэрцы насілі,
Штодня сагравалі цяплом пачуцця.
І зараз няхай прагучаць над усімі
Тры словы любові, бо ў іх сэнс жыцця.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не знае світання, не знае змяркання - Кацярына Самусенка