Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы не зрабілі адкрыцця

Мы не зрабілі адкрыцця:
Усё апісана паэтам –
Малюнак нашага жыцця
Рыфмую з грэчаскім сюжэтам.

На сэрцы не паставіць крыж,
Пакуль у ім каханне б’ецца.
Ты так загадкава маўчыш,
Чаргова здрадзіўшы, здаецца.

Тлумачу свой чароўны сон –
Мая нязбытная надзея.
Мой непакорлівы Ясон!
Пішу табе. Твая Медэя.


Верш Мы не зрабілі адкрыцця - Кацярына Майсяёнак