Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Певень

Выйшаў певень
За вароты,
Аглядае свой мундзір.
А за ім
Курэй з паўроты,
А ён – іхны камандзір.
Яркай чырванню зары
Грэбень у яго гарыць,
Хвост вясёлкаю іскрыцца –
Як яму не ганарыцца!


Верш Певень - Іван Карпечанка