Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сталасць сакральнага свету

Сталасць сакральнага свету
Стоена спальвала словы.
Плакалі мроі-фантаны,
Боль узыходзіў палынам.

Вострым нажом успамінаў
Сэрца мне раніў каханы,
І станавіўся барвовым
Фон за маім сілуэтам.

З келіха даўкага лета
Час віпіў больш за палову.
Розум, тугой узараны,
Трызніў аб цёмнай даліне.

З горкай атруты змяінай
Быў адвячорак сатканы.
Смерць з нараджэннем чарговым
Блыталі думкі паэта…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сталасць сакральнага свету - Ірына Хадарэнка