Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ланцужковае трызненне

Тры колеры вазьму: пурпурны, жоўты, чорны
І намалюю ў пространі сябе
У выглядзе маленькага дракона,
Які пазычыў крылы ў птушкі Фенікс.
Той, хто пазычыў крылы ў птушкі Фенікс,
Напэўна ж, ведае стары закон, што сведчыць:
Лепш заблукаць у незнаёмым лесе,
Чым сцежкамі стаптанымі хадзіць.
Сцяжынкамі стаптанымі хадзіць
І поўзаць па мярзотнаму балоту –
Такі занятак будзе даспадобы
Тым дурням, што ў люстэрка не глядзяць.
А шкло люстэрка цягне да сябе
Так жорстка, непазбежна і нястрымна,
Што хочацца мне ўсім ахвяраваць
Дзеля ўспрымання звону цішыні.
Шаноўная паненка Цішыня!
Ізноў мяне ты прымушаеш біцца
З пачвараю, што месціцца ўнутры
І моцна прагне зваяваць Сусвет.
Сусвет ствараць і знішчыць можа кожны,
Хто апынецца ў шостым вымярэнні
І намалюе ў пространі карціну
Трохкаляровым спектрам уяўлення.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Ланцужковае трызненне - Ірына Хадарэнка