Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пакліканне душы

Як лёгка свечку шчасця пагасіць!
Яе паўсюль чакае небяспека.
Адкуль жа дапамогі папрасіць?
Хто ахвяруе слова ёй ” апека” ?

Прагненне свечкі – сэрца запаліць,
Злучыць свой аганёк з ягоным рытмам.
Жаданага каханнем наталіць
І навучыць яго сваім малітвам.

Згараць да тла – пакліканне душы
Маленькай свечкі, чулай і гаротнай…
Няхай яе каханы не маўчыць!
У яго далонях ёй не быць самотнай.


Верш Пакліканне душы - Інэса Дэмбская