Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наш першы снег

Тваё здзіўленне не забуду,
Калі нас першы снег сустрэў…
І радасна ўсміхацца буду,
Бо ты мяне ў той час сагрэў.

Снег першы – чысты і прывабны,
І нечаканы, як заўжды,
І кожны год такі няскладны,
Але ж чакаем яго мы!

І наша шчырае каханне
Прыпамінае першы снег…
Але ён не растае ў час світання
І пратрывае з веку ў век.


Верш Наш першы снег - Інэса Дэмбская