Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Карацела зіма, карацела

І сьвяцілася зьнічкай лампаднай,
Яе белае-белае цела
Сірацела на дрэвах сада.

Ападалі сьнягі лістападам,
Залацелі прагаліны шчыра,
Уяўлялі сябе вадаспадам
Капяжы
і ляцелі ў вырай.

Вырывалася я з мяцелі,
Вырастала да зоркі сунічнай
І радкі, майго сэрца адценьне,
Наталяла вадою крынічнай.


Верш Карацела зіма, карацела - Іна Снарская
 »