Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясновы вечар, панядзелак

Вясновы вечар, панядзелак,
Народ вяртаецца дамоў.
Ды воляй лёсу ў метрапалітэне
Гіне N-ая колькасць жыхароў.

У чым і хто тут вінаваты,
Доўга будзе следства разбіраць.
Вярнуць жыццё ахвяраў –
Не можа аніхто і аніяк.


Верш Вясновы вечар, панядзелак - Іна Севярын