Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Край

Там у светлых барах
Некранутай ад веку раскошы–
На прасторы зямной,
Для мяне не іначай як рай,
Ёсць куточак малы,
Месцаў іншых не лепшы, не горшы,
Але сэрцам сваім адчуваю-радзімы мой край.

Краю вечнай вясны,
Дзе і рэха гучыць чысцінёю!
І як скончыцца шлях–
На зямлі той знайду супакой.
Там я ў хаце не госць.
За сталом са сваёю раднёю
Наталюся я песняй, нібыта крынічнай вадой.

Акрыляе душу,
Бо і сам гэты край белакрылы!
Сваёй годнасці моц,
Як і прашчуру, мне дараваў.
І цябе, любы край, што было,
Што было толькі сілы
За бацькоўскую шчырасць у сэрцы не раз апяваў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Край - Іна Фралова