Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зь дзённікаў-2

Ва ўрэмя,
далёкае Прасвяшчэння,
ва ўрэмя нікчэмна-
лядачай мрыі
жыў лёгка чыйсь прадзед
бо мала ён меў інфармацыі
пра цемру вумоў жакерыі
і мала над гэтым сівеў.

Над тым, дзе ўцяраў клёпкі дзьве
ягоны унук-вар’ят.
Мажліва ён быў ідыётам,
Но гэта ўжо нашага часу турбота,
нашага часу,
дзе ўнука ‘шчэ страша
цень зьнікнуўшых крат.

18.IIX.2014
9.VI.2015


Верш Зь дзённікаў-2 - Ілля Касакоў