Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Складана, напэўна, быць Богам

Складана, напэўна, быць Богам –
Заводзіць гадзіннік Сусветаў,
Па пыльных касмічных дарогах
Вясці мастакоў і паэтаў.

Ствараць вакол сонцаў сістэмы,
Матэрыю думаць заставіць.
…Калі напішу я паэму,
Чыё мне імя там паставіць?


Верш Складана, напэўна, быць Богам - Ігар Пракаповіч