Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НА ЛЁДЗЕ

Вецер вее на лёдзе снягі
І жалобна пяе ў трыснягах.
Патанулі ў снягах берагі,
Трыснягі патанулі ў снягах.

Ні прасторы, ні часу няма,
Свет у белай віхуры плыве.
Весяліцца, гуляе зіма,
Трыснягі нетрывалыя рве.

Ты на лёдзе адзін між снягоў.
Белы вэлюм паўсюль і ва ўсім.
Ні пачуццяў, ні думак, ні слоў.
Ты – адзін…


Верш НА ЛЁДЗЕ - Ігар Пракаповіч