Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш З пазавялага шалвею

З пазавялага шалвею,
ды з бясконцасці дажджоў,
восень, дзіва-варажэя,
новы напляце пакроў.
Павуцінне ў павуцінні –
Як наплывы туманоў!..

Неба жураўліным клінам
перакрэслена ізноў.

Ранавата штосьці птушкі
сабраліся ў касякі…

Варажэя, дрэнна спіцца,
і блукаю напрасткі,
учадзеўшы каляровым,
прамінуўшым для мяне,
з невыноснае высновы,
у далёкай старане.

Дабравольна, а не сілай,
не пад звонаў перазвон
там крыжы перакасіла,
ці спрадвечна, ці здавён.
.
Негаручы камень важкі,
казка новая штодня
так чакае, калі ляжа
белым снегам чысціня..


Верш З пазавялага шалвею - Ігар Белкін