Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Лірычная замалёўка

І мяўкне кот, і піскне котка,
і час ізноўку патаўчэ
кахання дробязныя ноткі,
што ўвесну селі на плячы.

Адкінуцца мячы і дзіды,
заззяе полымя вачэй,
замкнуцца ў снегавыя крыўды:
ты не прычым, я не прычым!

І малай доляй міякарда,
нябачнай сярод розных схем,
каханне слізгане на нартах,
не вырашыўшы ўсіх праблем…


Верш Лірычная замалёўка - Ігар Белкін