Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Шкадую жанчын, што пасля пацалунку мужчыны

Уначы,
Калі мы спалі,
Калі спаў
Зямны абшар,
У наш край
З далёкіх даляў
Завітаў
Вялікі шкляр.

Са стараннем ён,
З ахвотай
Тут жа ўзяўся
За работу.
Дзе б ні стаў,
Дзе б ні ступіў,
Ён усё навокал
Шкліў.

Тонкім шклом
Пакрыў ён, хуткі,
Ўсюды лужыны
За суткі.

На дварэ
Зашкліў карыта,
Што вадой было
Наліта.

I вядзерца,
Што я ўчора
Быў занёс
На панадворак

I ваду ў якое
Ліў,
Шкляр той –

Бачыце! –
Зашкліў.

Мы на возера
З Міколкам
Днём пайшлі
Лазоўем колкім –

Два малыя
Рыбакі:
Мо бяруцца акунькі?

Падышлі –
Стаім здзіўлёна:
Нават возера
Зашклёна!

Хто ж такі ён,
Гэты шкляр,
Гэты майстар
I штукар?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шкадую жанчын, што пасля пацалунку мужчыны - Генадзь Бураўкін