Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Табою

Захлябнуцца табою хачу.
Апынуцца ў яве дзівоснай.
Мой пакуль без апоры плячук.
Стаць бы маці з табой. Потым хроснай.
Мне б адчуць дотык колкай шчакі.
І пабачыць пранізлыя вочы.
Мая існасць… Прашу, памаўчы.
Ён жа блізка. Ён будзе. Ён побач.


Верш Табою - Гануля Саладкевіч