Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жнівень

Ходзіць бусел у пракосе,
Лета дзюбаю вітае,
Жнівень спелае калоссе
У снапок тугі збірае.

Карагоды водзяць хмары
Над яшчэ не зжатай нівай,
Асвятляе нашы мары
Васільковы шэпт шчаслівы.

2006. Зборнік “Летуценніца”


Верш Жнівень - Ганна Атрошчанка