Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гараць рабіны за вакном

Гараць рабiны за вакном

Гараць рабiны за вакном
I клён стаiць жоўтагаловы.
Зямля пакрыта дываном
З прыгожых лiсцяў каляровых.

Курлычуць ў небе журавы,
Да поўдня цягнуцца клiнамi.
I доўга чуецца iх крык,
Нiбы развiтваюцца з намi.


Верш Гараць рабіны за вакном - Галіна Жытнікава