Верш ФокУсава малява
Або:
2. У цёмным лесе з левым патронам
3. Пра чорнага ката і белую варонку з грыбочкамі, па большай частцы “маслятамі”
хххххххххххххххххххххххххххххххххххххх
Даў назву Грузд сабе? – Лязай
у кошык, сплецены з лазінак;
або на кузаў уздымай
нагу сваю ў краты і тыны.
Браты, хоць Вайнеры, хоць хто
абавязкова падтрымаюць.
Шарапаў знойдзе дзе Жэглоў
па-партызанску сэнс скрадае.
Сустрэч на месцы не змяніць.
Яны былі і ёсць, і будуць
такімі, як быў дадзен стыць
гарбаты час, які і судзіць.
Саспеўшы злодзей будзе жыць.
Чыфірыць можа, нават, будзе.
А чай зялёны не ўявіць
без лісьця ўспухнуўшага груздзем.
Як адцадзіць і не пазнаць
пітво са склізкім горкім смеццем?,
Каб не спляваць урэшт да дна
стакану, кубку, ці ў талеркі?
Ёсць у турме адзін закон –
Не распаўсюджвацца праз меру.
У кожным доме ёсць загон,
як і імкненне болей ведаць.
Даволі й мне страчыць слупоў
хаця б у гэтым, крэслю, вершы.
Без пісталета будзе слоў
на кулямёт, што б’е па першых.
Але ніяк не абыйсці
апошняй ззяючай варонкі…
Бязвінна страцілі ўсе вы?,
хто дацягнуў да кары звонку.