Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дык як?

Я так хачу дапамагчы
пабудаваць хаця б падмурак.

Ня глебу з глею і дрыгвы,
якая ёсць і будзе мурам.

Есць на балоце, дзе ступіць.
А калі не, дык маем пАлі!

Няўжо ш няма каму прабіць?..
акенца ў муры паміж шалей?

Зямля глыбока дзесьці кпіць.
Маўляў, куды ж цябе заносіць?
Вулканаў хочацца здабыць?
Дык будзе…пекла табе ў госьці!

А мне здаецца – госць я сам.
А калі госць, хай прапануе,

(Бо я настукаю тых паль!)

Як мець агульную мяжу нам!


Верш Дык як? - Франак Нырка