Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Той год, калі ты быў жывы

Той год, калі ты быў жывы,
Імкне праз ліпень, і на выспе
Праз пах ігліцы і травы
Блукае шлях да бухты чыстай.

Спякота скручвае у кнот
Галлё арбуцісу, і звонку
Пільнуюць вадкае акно
Зялёнагубых мідый гронкі.


Верш Той год, калі ты быў жывы - Фэлікс Аксёнцаў