Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ну і вецер за акном!

Ну і вецер за акном!
Гнуцца тонкія бярозкі.
Пасадзіла як на злом
на сямі вятрах нябоскіх…

А мяне хто пасадзіў
на гарушцы адубелай,
кволым голлем надзяліў
і апраткай надта белай?

На бярозы я гляджу, –
чым не сёстры, чым не сёстры!
Але як агараджу,
дзе тынок здабуду востры?

Адшумела ўжо вясна,
стане золка ў сутарэнні…
Ёсць заслона ў нас адна –
наша моцнае
карэнне.


Верш Ну і вецер за акном! - Еўдакія Лось