Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бліжэй да ран

Бліжэй да ран,
бліжэй да мук,
бліжэй да спрацаваных рук.
Бліжэй да схіленых плячэй,
да заклапочаных вачэй…
Тады для кожнага,
да рыскі,
ты не набліжаны,
а блізкі!..


Верш Бліжэй да ран - Еўдакія Лось