Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Натхненьне

Як цеціва, страла і лук,
як з ноты вызвалены гук,
як палімпсеста тайнадрук,
як варажба цыганскіх рук,
як аральля і гостры плуг,
як жырандоля і жаўрук –
Натхненьне.


Верш Натхненьне - Эдуард Акулін