Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Камісар

У студэнцкім
Будатрадзе
Брат Міколкі –
Камісар,
Будаваў дамы
Ўсё лета.
Лёг загар
На мужны твар.
Брата хлопчык
Дачакаўся,
Быў прыезду
Бельмі рад:
– Раскажы, Іван,
Пра вёску,
Раскажы
Пра свой атрад.
– Што казаць табе
Пра вёску?
Вёскі зараз
Не пазнаць,
Не хацінкі,
Як бывала,
А дамы
Цяпер стаяць…
Навакол сады,
Гароды
I зялёныя лясы.
Жыта спелае,
Пшаніца –
Колькі
Дзіўнае красы!
На палях
Гудуць машыны
Ад цямна
I да цямна,
Як у горадзе,
Матораў
Не сціхае
Гамана.
Два кароўнікі
За лета
Мы ўзвялі
Атрадам там,
I калгаснікі
За гэта:
– Малайцы! –
Казалі нам…
I за брата
Хлопчык рады
I зайздросціць
Той жа час:
Залічы ты
Ў будатрад свой
I мяне
Ў наступны раз.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (3 votes, average: 3,67 out of 5)

Верш Камісар - Авяр'ян Дзеружынскі